Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Адзін маршрут — агульная гісторыя

Дата: 30 января 2023 в 14:46

Праект “Цягнік Памяці” аб’яднаў маладое пакаленне і паказаў, наколькі важна шанаваць памяць аб Вялікай Айчыннай вайне.

Памятныя сустрэчы

Лакаматыў прыбыў на станцыю Парк “Патрыёт”. Праграма была насычанай і цікавай — аглядная экскурсія па танкавым музеі, наведванне партызанскай вёскі і храмавага комплексу. Дарэчы, у парку знаходзіцца галоўны храм Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі. Далей маршрут ляжаў да сталіцы Расіі. Дзеці накіраваліся на сустрэчу са Старшынёй Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі Валянцінай Мацвіенка.

— Дарагія сябры, удзельнікі праекта “Цягнік Памяці”, хачу сардэчна прыві­таць вас у Савеце Федэрацыі ў верхняй палаце Федэральнага сходу. Мы шчыра рады сустрэчы з вамі. Сёння гэта зала запоўнена юнымі ўсмешкамі і ўнікальнай маладой энергетыкай. Мэта нашай сустрэчы — дыялог. Нам вельмі важна пачуць, што вы ўбачылі і адчуваеце, наведваючы памятныя месцы, звязаныя з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны. “Цягнік Памяці” — гэта сапраўдны гістарычны праект для нашых краін і яркі прыклад таго, што мы не толькі падзяляем агульныя каштоўнасці, але літаральна думаем аднолькава, разумеем адно аднаго з паўслова. У гэтым і складаецца галоўны сакрэт поспеху нашай ініцыятывы.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны пацярпелі практычна ўсе палацы і паркі Пецяргофа. Каб вярнуць гэтаму месцу былое хараство, патрабаваліся дзесяцігоддзі ўпартай працы.

У мяне ваявалі два прадзеды: Барыс Рыгоравіч Чамаданаў і Андрэй Мікалаевіч Ласікаў. Бацька дзядулі і бацька бабулі па мамінай лініі. Аб прадзедах я пісаў даследчую работу, з якой перамог на многіх навуковых конкурсах.

Іван ОСІПАЎ,
навучэнец гімназіі № 22 Мінска

Важатая з вялікай літары

Загадчыца аддзела па ўзаемадзеянні з дзіцячымі і маладзёжнымі грамадскімі арганізацыямі Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці Алена Валер’еўна Кавалёва працуе з атрадам № 4. Педагог падзялілася ўражаннямі аб падарожжы:

— Я, не раздумваючы, пагадзілася прыняць удзел у праекце. Бо гэта каласальны вопыт, хоць у мяне стаж работы важатай немаленькі. Я працавала педагогам-арганізатарам 8 гадоў. Таксама вазіла студэнтаў у паездкі. А з імі складаней, чым са школьнікамі.

Кожны дзень перад снеданнем педагог-важатая дае дзецям пажаданне на дзень будучы, напрыклад, не забыцца ўзяць кепку і ваду.

— У нас існуюць пэўныя правілы, у прыватнасці, на ўскладанне апранаць толькі штаны. Таксама ў нашага атрада карпаратыўны стыль — мы заўсёды ходзім у аднолькавых футболках. Наогул дзень праходзіць вельмі насычана. Паралельна з праграмай праекта мы запускаем конкурсы ўнутры атрада. Напрыклад, спаборніцтва “Самы лепшы”. Кожны дзень прыдумваем новыя намінацыі. Вось прайшла намінацыя “Самае чыстае купэ”. У нас ёсць скрыня для галасавання. Дзеці ананімна галасуюць і такім чынам выбіраюць пераможцу. У якасці падарунка мы ўручылі святлоадбівальныя флікеры. Гэта дапамагае прывучыць дзяцей да дысцыпліны. А ў канцы дня з важатымі падводзім вынікі. Адказваем на пытанні, якія мэты ставілі, што выканалі, а што не ўдалося, і дзелімся ўражаннямі за дзень, — паведаміла педагог. 

У Алены Валер’еўны ёсць планы на далейшае супрацоўніцтва з расійскім рухам школьнікаў.

— Я захапляюся прафесіяналізмам, актыўнасцю і пазітывам сваіх расійскіх калег-важатых. Загарэлася ідэяй аб сумесным праекце. “Цягнік Памяці” — незвычайны праект, і важатыя разам з дзецьмі атрымліваюць велізарнае задавальненне ад удзелу ў ім. Дзеці ўжо не вернуцца ранейшымі. За два тыдні такога маршруту і наведвання такіх важных гістарычных месцаў яны пасталелі. “Цягнік Памяці” застанецца ў сэр­цах дзяцей надоўга, — заключае важатая.

У дні, калі з’яўляецца больш вольнага часу, увесь атрад збіраецца і спявае песні пад гітару, гуляе ў розныя гульні. Гэта яднае хлопцаў і дзяўчат, стварае дружны калектыў, як і задумана праектам.

Чакай мяне

За маршрут, які цягнік паспеў праехаць, навучэнцу гімназіі № 22 Мінска Івану Осіпаву спадабаліся Віцебск і Гродна. Але больш за ўсё — паездка на Ржэўскі мемарыял савецкаму салдату. Таму што Ваня ведае аб разлютаваных баях, якія там вяліся, і шануе памяць сваіх прадзедаў. 

— Мой дзядуля па адукацыі гісторык. Ён прывіў мне любоў да роднага краю. Цяпер я ўдзельнічаю ў разнастайных конкурсах і алімпіядах па гэтым прадмеце. Захоўваць гісторыю сваёй сям’і не толькі важна, але і неабходна, бо без гісторыі не пабудаваць будучыні. Мяне заўсёды вучылі шанаваць памяць нашых продкаў, — расказвае Іван Осіпаў. — У мяне ваявалі два прадзеды: Барыс Рыгоравіч Чамаданаў і Андрэй Мікалаевіч Ласікаў. Бацька дзядулі і бацька бабулі па мамінай лініі. Аб прадзедах я пісаў даследчую работу, з якой перамог на многіх навуковых конкурсах. Гэтая ж работа адпраўлялася на Усерасійскую канферэнцыю, прысвечаную 75-годдзю перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

даю некаторыя яркія падзеі з іх біяграфіі. Напрыклад, мой прадзед Барыс Чамаданаў удзельнічаў у многіх баях і быў узнагароджаны за абарону Кіева. Аднойчы на фронце ў яго сябра заклініў аўтамат, прадзед змог выправіць зброю і наступнай чаргой стрэлаў рассеяў цэлы ўзвод гітлераўцаў. Другі прадзед Андрэй Ласікаў вая­ваў на Каўказе. Ён пайшоў у армію ў 21 год. Прадзед удзельнічаў у бітве за Севастопаль, дзе трапіў у палон. Таксама мне вядомы цікавы факт. Каб прадзеда не распазналі як афіцэра, ён схаваў усе свае дакументы ў Севастопалі. Дома ў нас захаваўся яго асабісты дзённік з палону. Туды ён запісваў верш Канстанціна Сіманава “Чакай мяне”, думаючы аб сваёй жонцы, маёй прабабулі. Таксама перапісваў гімн СССР, каб памятаць заўсёды, за каго ён ідзе ў бой. Яшчэ ў дзённіку намалявана карта шляху дадому.

“Цягнік Памяці” — незвычайны праект, і важатыя разам з дзецьмі атрымліваюць велізарнае задавальненне ад удзелу ў ім. Дзеці ўжо не вернуцца ранейшымі. За два тыдні наведвання важных гістарычных месцаў яны пасталелі. “Цягнік Памяці” застанецца ў сэрцах дзяцей надоўга.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.